DSC_0086

Дзень адчыненых дзвярэй у Шаркаўшчынскiм аддзяленнi аховы

Падчас восеньскіх канікул, на экскурсію ў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы завіталі вучні Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1. Каб зрабіць сустрэчу цікавай для школьнікаў, супрацоўнікі аддзялення падрыхтавалі для іх інфармацыйна-паказальнае мерапрыемства, падчас якога ў даступнай для дзяцей форме расказалі пра дзейнасць ахоўнай службы, яе прызначэнне на тэрыторыі нашага раёна.
Вучні чакалі выступлення міліцыянера-кінолага Юрыя Федуковіча са службовым сабакам — нямецкай аўчаркай Актай. Чатырохлапы памочнік службы аховы з лёгкасцю прадэманстраваў сваю падрыхтоўку, без парушэнняў выканаў усе каманды міліцыянера і нават пазіраваў перад фотакамерай. А самыя актыўныя і дапытлівыя змаглі пабываць у ролі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы, прымерыць на сябе элементы форменнага адзення, баявой экіпіроўкі, даведацца пра сродкі індывідуальнай абароны, сфатаграфавацца на фоне службовай машыны.
— Спадзяёмся, экскурсія дзецям спадабалася, — адзначылі напрыканцы нашай размовы супрацоўнікі Шаркаўшчынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС. Ва ўсякім разе яны зрабілі ўсё магчымае, кааб экскурсія на тэрыторыi іх установы стала адным з самых яркіх момантаў восеньскіх канікул для маленькіх шаркаўчан.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ, «Клiч Радзiмы»