Êîáÿêîâ âðó÷èë ãîñíàãðàäû áîëåå ÷åì 100 ïðåäñòàâèòåëÿì ðàçëè÷íûõ ñôåð

Ïðåìüåð-ìèíèñòð Áåëàðóñè Àíäðåé Êîáÿêîâ âðó÷èë ãîñóäàðñòâåííûå íàãðàäû áîëåå ÷åì 100 ëó÷øèì ïðåäñòàâèòåëÿì òðóäîâûõ êîëëåêòèâîâ. Öåðåìîíèÿ ïðîøëà 25 àïðåëÿ âî Äâîðöå Ðåñïóáëèêè.
 ñïèñêå íàãðàæäåííûõ 112 ÷åëîâåê - àãðàðèè, ðàáîòíèêè ëåñíîé îòðàñëè, ó÷åíûå, ñòðîèòåëè, ñîòðóäíèêè íàëîãîâûõ îðãàíîâ, æóðíàëèñòû.
Íà ñíèìêå: 39. ñâèíîâîä ÑÏÊ "Íåãíåâè÷è" Íîâîãðóäñêîãî ðàéîíà Àííà Êàðïîâè÷ íàãðàæäåíà ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
40. òðàêòîðèñò-ìàøèíèñò ôèëèàëà "Ïÿòèãîðüå" àãðîêîìáèíàòà Äçåðæèíñêèé" Âàëåðèé Êîòêîâåö íàãðàæäåí ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
41. æèâîòíîâîä ÎÀÎ "Ñâÿòàÿ Âîëÿ" Èâàöåâè÷ñêîãî ðàéîíà Àëåêñàíäð Êîðçàí íàãðàæäåí ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
42. îïåðàòîð ìàøèííîãî äîåíèÿ ÊÑÓÏ "Æèëè÷è" Êèðîâñêîãî ðàéîíà Òàìàðà Êóçüìåíêîâà íàãðàæäåíà ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
43. îïåðàòîð ìàøèííîãî äîåíèÿ ÎÀÎ "Ðàññâåò" èì. Îðëîâñêîãî Êèðîâñêîãî ðàéîíà Ãàëèíà Ëåãêàÿ íàãðàæäåíà ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
44. òðàêòîðèñò-ìàøèíèñò ÓÑÏ "Íîâûé Äâîð-Àãðî" Ñâèñëî÷ñêîãî ðàéîíà Âàëåðèé Ëîáà÷ íàãðàæäåí ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
45. îïåðàòîð ìàøèííîãî äîåíèÿ àãðîêîìáèíàòà "Çàðÿ" Ìîãèëåâñêîãî ðàéîíà Îëüãà Ïîäà÷åíêî íàãðàæäåíà ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
46. ðóêîâîäèòåëü êðåñòüÿíñêîãî (ôåðìåðñêîãî) õîçÿéñòâà "Ïðîãðåññ" Äðèáèíñêîãî ðàéîíà Âëàäèìèð Öìóãóíîâ íàãðàæäåí ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
47. Áëàãîäàðíîñòè Ïðåçèäåíòà óäîñòîåíà ðåäàêòîð îòäåëà ñîöèàëüíûõ ïðîáëåì ãàçåòû "Ñîâåòñêàÿ Áåëîðóññèÿ" Ëþäìèëà Ãàáàñîâà.
48. Áëàãîäàðíîñòè Ïðåçèäåíòà óäîñòîåí ðåäàêòîð ñòóäèè òåëåâèäåíèÿ Äàðüÿ Êèðèëëîâà è òåëåîïåðàòîð Âàäèì Òðóñîâ.
49. ïðåäñåäàòåëþ Ãëóáîêñêîé ðàéîííîé îðãàíèçàöèè Áåëîðóññêîãî ñîþçà âåòåðàíîâ âîéíû â Àôãàíèñòàíå Àíòîíó Æäàíîâè÷ó îáúÿâëåíà Áëàãîäàðíîñòü Ïðåçèäåíòà.
50. ïðåäñåäàòåëü ïåðâè÷íîé îðãàíèçàöèè âîèíîâ-èíòåðíàöèîíàëèñòîâ Áåëîðóññêîãî ñîþçà âåòåðàíîâ âîéíû â Àôãàíèñòàíå âîåííî-òåõíè÷åñêîãî ôàêóëüòåòà Áåëîðóññêîãî íàöèîíàëüíîãî òåõíè÷åñêîãî óíèâåðñèòåòà Ãåííàäèé ×åðíûõ óäîñòîåí Áëàãîäàðíîñòè Ïðåçèäåíòà.
51. òðàêòîðèñò-ìàøèíèñò ÎÀÎ "Îñòðîìå÷åâî" Àíàòîëèé Òàì÷óê íàãðàæäåí ìåäàëüþ "Çà òðóäîâûå çàñëóãè". 
52, 53. âî âðåìÿ öåðåìîíèè.
54. ãîñóäàðñòâåííûå íàãðàäû.
Ôîòî Îêñàíû Ìàí÷óê, ÁÅËÒÀ.

Палкоўнік у запасе, але на пярэднім краі жыцця

Антон Ждановіч – вясковы хлапчук з глыбоцкай глыбінкі. Як і многія равеснікі, ён любіў тэхніку і, паглядаючы ў неба, марыў, як тая птушка, падняцца ў вышыню блакіту. Яму падабаліся вясковае раздолле і навакольная прыгажосць, якія ён стаў яшчэ больш цаніць пасля таго, як пабываў сярод гор, скал і пустыняў чужой краіны. На яго лёс выпалі страшныя выпрабаванні, якія загартавалі характар, волю і зрабілі яго чалавекам асаблівай пробы, у аснове якой — сплаў мужнасці, цярпення, фізічнай і маральнай вытрываласці.

Унук Напалеона з Усава

—Я – беларус па нацыянальнасці, хрышчаны ў Задарожскім касцёле. Усё жыццё жыў і працаваў у Глыбокім, Віцебску, ніколі не быў у Францыі і тым не менш прыходжуся ўнукам Напалеону. Не Банапарту, які ў 1812 годзе , які вёў свае войскі праз нашы мясціны, а Напалеону Іосіфавічу, свайму роднаму дзеду, імя якому далі, магчыма, у сувязі са згаданымі гістарычнымі падзеямі, — тлумачыць Антон Пятровіч пры сустрэчы. – Мой бацька Пётр Напалеонавіч працаваў паляводам і трактарыстам, таму я, самы старэйшы з трох дзяцей у сям’і, тэхніку любіў змалку, у першым класе ўжо кіраваў ДТ-54-м, а ў чацвёртым класе пад кантролем бацькі ездзіў за рулём ГАЗ-51.
Як і ўсе вясковыя хлапчукі, Антон з малых гадоў вучыўся прамудрасцям вядзення сельскай гаспадаркі. Пасвіў кароў, касіў, сена сушыў, за плугам хадзіў. У бацькоў было 50 сотак зямлі, так што работы хапала ўсім. Пасля школы хлопец паступіў туды, куды вёў яго інтарэс: на тэхніка-механіка ў Лідскі індустрыяльны тэхнікум. Гады “падрасталі” пад армію, а служыць Антон хацеў не абы-дзе, а ў элітных паветрана-дэсантных войсках (ПДВ). Хлопец разумеў, што трапіць туды цяжэй, чым здаць экзамен у ВНУ, а таму пачаў сур’ёзна рыхтавацца да прызыву.
Запісаўся ў секцыю мотакросу пры ДТСАФ, удзельнічаў ва ўсесаюзных спаборніцтвах, неаднойчы перамагаў. Шкадаваў, што не было секцыі парашутнага спорту, а то абавязкова запісаўся б туды. Калі хлопца выклікалі ў ваенкамат на камісію, аказалася, што ў ПДВ бяруць тых, у каго ёсць вопыт скачкоў з парашутам і спартсменаў. Заняткі мотакросам дапамаглі – Антон Ждановіч прайшоў медкамісію, субяседванне і яго накіравалі ў населены пункт Гайжюнай (Літва), які знаходзіўся ў 25 кіламетрах ад Каўнаса. Там размяшчаўся буйнейшы ў Саюзе 242 вучэбны цэнтр паветрана-дэсантных войск. Антон Ждановіч і яго зямляк, ураджэнец Глыбоччыны Аляксандр Дзегцяроў, трапілі ў 44-ю вучэбную дывізію.

Сяржант Ждановіч вёў полк на выпускным парадзе

Копия DSC_0688

Дэвізам курсантаў Цэнтра былі словы “ніхто акрамя нас”, а галоўнай устаноўкай — “цяжка ў вучэнні, лёгка ў баі”.
—Нам давалі ўніверсальныя веды: мы праходзілі абкатку танкам, вучыліся мініраванню і размініраванню, набывалі навыкі разведвальнай работы і вядзення бою ў горна-пустыннай мясцовасці. Нас вучылі не кідаць у бядзе таварышаў, страхаваць таго, хто побач, выконваць заданні камандавання. Фізпадрыхтоўка таксама была па максімуму: кожны дзень бегалі шасцікіламетровы крос, а раз у тыдзень у поўнай баявой амуніцыі пераадольвалі па 36 кіламетраў. У дадатак былі вылеты і скачкі з парашутам – усё адказна і сур’ёзна, але для жартаў таксама месца знаходзілася. “Паветраныя сокалы” (так называлі ПДВшнікаў) казалі, што скікнуць з самалёта АН-2 — тое самае, што выйсці з таксі, а вось з ІЛ-76, калі на вышыні 800 метраў за 17 секунд выскокваюць 115 чалавек – гэта не для слабанервовых. Калі ўнізе праглядваўся пятачок зямлі, а вецер кідаў цябе, як пушынку, і ты ляцеў, не ведаючы, дзе прызямлішся, вядома ж, было страшна, — успамінае Антон Пятровіч. – Але мы церпяліва адпрацоўвалі методыку, бо як казаў камандзір: “Салдата трэба берагчы, а таму перш чым адпраўляць яго скакаць з парашутам, трэба сто разоў прымусіць правільна скікнуць з табурэткі”.
Пасля паўгода вучэбкі Антон Ждановіч паспяхова здаў экзамены, і на выпускным парадзе яму выпаў гонар весці полк у складзе 700 курсантаў. Незабыўныя хвіліны, якія сёння ўжо сталі гісторыяй.

За пяць тысяч кіламетраў ад дому

28 красавіка 1979 года Антон Ждановіч трапіў у 105-ю Ферганскую паветрана-дэсантную дывізію, якая ўжо на той час знаходзілася ў поўнай баявой гатоўнасці для адпраўкі ў Афганістан.

Копия DSC_0686
—Але ішлі дні за днямі, мы жылі ў невядомасці і чаканні. Затым дывізію расфарміравалі, я трапіў у 56-ю брыгаду, быў намеснікам камандзіра ўзвода разведкі. Перад адпраўкай у Афганістан нам сказалі напісаць родным, што мы едзем у камандзіроўку і каб дома не хваляваліся з-за таго, што нейкі час не будзе сувязі, — расказвае Антон Пятровіч. – Камандаванне думала, што наша місія будзе больш назіральнай і не зацягнецца надоўга, таму першыя паўгода палявой пошты не было. У Афганістане мы ахоўвалі чатыры ваенныя аэрадромы і перавал Саланг. Гэта была стратэгічная магістраль у гарах Гіндукуш, якая звязвала паўночную і цэнтральную часткі Афганістана. Мы суправаджалі баявыя калоны, ляталі на МІ-8. Камандзір перад баявым заданнем даваў устаноўку: рабіць магчымае і немагчымае, каб вадзіцелі выйшлі з-пад абстрэлу жывымі і даставілі грузы па прызначэнні… Можа і дзіўна, але калі мы заходзілі ў кішлакі, нас насцярожвала і пужала цішыня. Ведалі, што вораг недзе блізка, і калі ён паказваў сябе стральбой, станавілася лягчэй.
Жылі мы ў палатачным лагеры. Яго рэдка абстрэльвалі, таму салдаты, якія заставаліся на дзяжурстве, мелі гарантыю, што застануцца жывымі, але ўсе прасіліся на баявое заданне хоць з яго можна было і не вярнуцца. Калі мы пакідалі лагер, ваенныя білеты здавалі начальніку штаба, камсамольскія і запісныя кніжкі – нампаліту і далей разлічвалі толькі на сябе, на франтавое братства і ўдачу.
У рэальнасці ўсё было больш складана, чым у армейскім Статуце. Ён, напрыклад, дазваляў ісці ў разведку на адлегласць да ста кіламетраў, але мы калі ішлі ў тыл ворага ўсяго на дзесяць і то не ведалі ці вернемся жывымі, бо душманы ведалі нашы сцяжынкі, мініравалі іх, абстрэльвалі з засады. Так загінуў Саша Дзегцяроў, які служыў у сапёрным падраздзяленні 103-яй паветрана-дэсантнай дывізіі. Калі вярталіся з задання, яму прыйшлося размініраваць “хітрую” міну, якая ўзарвалася пад яго рукамі. Хоць служылі мы недалёка, пра гэта я даведаўся, калі вярнуўся дадому, — гаворыць Антон Ждановіч. — Вайна па-сапраўднаму адчуваецца толькі тады, калі ўбачыш першых забітых. Гэта пасля іх вывозілі ў цынкавых дамавінах у “Чорным цюльпане”, а спачатку адпраўлялі на радзіму на салдацкіх плашч-палатках. Нам напачатку бронекамізэлькі не выдавалі, лічылі, што небяспекі для жыцця няма. Рашэнне змянілі па патрабаваннях камандзіраў, калі мы пачалі несці адчувальныя страты ў жывой сіле, — цяжкія ўспаміны азмрочылі твар майго субяседніка.
Магчыма ўспомнілася тая куля, якую выпусціў па ім снайпер-душман у Баглане. Яна праляцела ў міліметрах ад скроні. Салдат падумаў, што гэта афганская моладзь у яго камянём кінула, а на самой справе жыццё вісела на валасінцы. Падчас той вылазкі загінуў сябар Антона Пятровіча сібірак Мікалай Крывенка.
—А маё жыццё, напэўна, мама Уладзіслава Баляславаўна у Госпада вымаліла. Я разумею, як нялёгка было ёй у няведанні, ды яшчэ калі на Глыбоччыну пачалі прыходзіць цынкавыя дамавіны. Мамін твар непазнавальна змянілі і слёзы, якія яна ліла штодня, і бяссонныя ночы, якія яна праводзіла, стоячы на каленях перад абразамі, — кажа Антон Пятровіч. – Ужо дэмабілізаваўшыся, мы ўсвядомілі, што ўсе нашы баявыя заданні былі паўсядзённай звычайнай работай, якую кожны з нас стараўся выканаць добрасумленна, не парушыўшы прысягі. І надвор’е, такое спякотнае, не наша, і змеі паўсюль, і небяспека на кожным кроку – усё гэта псіхалагічна і эмацыянальна знясільвала. Не хапала роднага паветра, зеляніны, якая буяла на радзіме і радавала вока, і так хацелася дамоў…

Ад старшага сяржанта да палкоўніка

Антон Ждановіч дэмабілізаваўся ў званні старшага сяржанта і ў 1983 годзе прыйшоў на службу ў Глыбоцкі райаддзел міліцыі. Пачынаў працаваць інспектарам па вышуку МРЭА ДАІ. У 1988 годзе ўзначаліў аддзел пазаведамаснай аховы Глыбоцкага РАУС. У 2001 годзе ў званні падпалкоўніка пайшоў на павышэнне: быў прызначаны начальнікам Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. З 2005 года – палкоўнік міліцыі ў запасе. Калі ён пераязджаў у Віцебск, лічыў, што гэта не змена месца жыхарства, а звычайная камандзіроўка, якая зацягнулася на цэлых трынаццаць гадоў.
Антон Пятровіч працаваў начальнікам аддзела аховы працы і пажарнай бяспекі прадпрыемства “Віцебскаблнафтапрадукт”, начальнікам службы бяспекі Віцебскага філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. У 2015 годзе вярнуўся на родную Глыбоччыну, цяпер ён – спецыяліст па бяспецы УП “Глыбоцкі мясакамбінат”.
Куды не кідаў бы лёс Антона Ждановіча, ён працягваў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю.
—Пасля таго, як мы вярнуліся з Афганістана, нас запрашалі ў райкам камсамола, у ваенкамат, арганізоўвалі сустрэчы з моладдзю, будучымі прызыўнікамі, мы вялі выхаваўча-патрыятычную работу. Пазней кожны год 15 лютага, у дзень воінаў-інтэрнацыяналістаў разам з Аляксандрам Бародзічам пачалі збіраць усіх, хто ваяваў у Афганістане. Гэта былі шчымлівыя сустрэчы напоўненыя балючымі ўспамінамі. Мы збіраемся кожны год вось ужо 24-ы раз. Калі быў афіцыйна зарэгістраваны “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”, зарэгістравалі і мы сваё раённае грамадскае аб’яднанне, якое я ўзначальваю ад першых дзён да цяперашняга. Глыбоччына страціла пецярых афганцаў падчас баявы дзеянняў, 24 памерлі ўжо па вяртанні на радзіму, цяпер у раёне 103 воіны-інтэрнацыяналісты. Спадзяёмся, што нас прыраўняюць да ветэранаў баявых дзеянняў. Да юбілейных дат мы збіралі матэрыял, выпусцілі цыкл відэафільмаў у пяці частках пра тых, хто загінуў у Афганістане, і пра тую работу, якую мы вядзём па захаванні іх памяці і міру на беларускай зямлі, — гаворыць Антон Пятровіч.

Дзядуля з гераічным мінулым

Антон Пятровіч – бацька двух дзяцей — сына і дачкі, і багаты дзядуля, які мае чатырох унукаў: двух хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Чалавеку, які без перабольшвання прайшоў “агонь, ваду і медныя трубы”, ёсць аб чым расказваць сваёй малечы. Памяць пра мінулае ён захоўвае і ў адным з пакояў свайго дома, які ператварыў у імправізаваны музей, дзе захоўваецца выцяжны купал парашута, макет сцяга 56-ай паветрана-дэсантнай брыгады, пісьмы, якія пісаў дадому і нешматлікія фотаздымкі таго часу. Антон Пятровіч Ждановіч – палкоўнік міліцыі ў запасе, але ён па-ранейшаму на пярэднім краі жыцця і за сваю актыўнасць, грамадзянскую мужнасць і грамадскую дзейнасць атрымаў заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды.
Галіна СУТУЛА.
На здымку: сяржант Ждановіч пасля выпуску з вучэбнага падраздзялення; байцы разведроты ў афганскай правінцыі Кундуз (А. Ждановіч першы справа) (фота з асабістага архіва); прэм’ер-міністр краіны Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўную ўзнагароду Антону Пятровічу Ждановічу (здымак БелТА).