IMG_2270

З клопатам пра дзяцей

Не засталіся ў баку ад дабрачыннай акцыі і супрацоўнікі Браслаўскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні навагоднягя свята яго начальнік Мікалай Сільчонак і супрацоўнікі завіталі да навучэнцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручыць ім свой падарунак. Шмат добрых слоў пажадання выказаў прысутным М. Сільчонак і перадаў установе адукацыі 14 вялікіх мячэй для фізічных заняткаў, якія супрацоўнікі аддзялення аховы набылі за ўласныя сродкі. Потым госці з цікавасцю прайшліся з экскурсіяй па цэнтру, якую правяла яго дырэктар Ірына Угарэнка.

Алена ПЯТУШКА. Фота аўтара.