Спакой. Надзейнасць. Бяспека

У тым, што словы гэтыя цалкам характарызуюць дзейнасць вартавых правапарадку, вучні СШ №2 змаглі ўпэўніцца падчас экскурсіі ў раённы аддзел Дэпартамента аховы ў рамках аднайменнай акцыі “Спакой. Надзейнасць. Бяспека”. Камандзір спецыяльнай групы ўзвода міліцыі аддзела Дэпартамента аховы Дзмітрый Пусташыла пазнаёміў дзяцей з асаблівасцямі работы сваіх калег, расказаў пра абавязковыя элементы экіпіроўкі супрацоўнікаў аховы, прымяраць якія было цікава нават асобным дзяўчынкам. У спартыўнай зале аддзела міліцыянеры-кінолагі Ігар Азерскі і Міхаіл Яловік прадэманстравалі вучням асобныя прыёмы самаабароны.

1

2

4 Самыя шчырыя і яркія эмоцыі дзеці паказалі, убачыўшы службовую сабаку. Нямецкая аўчарка Забір выконвала ўсе каманды свайго гаспадарара, разумеючы яго нават без слоў. Калі ж сабака папоўз, русявая дзяўчынка з вялікімі вачамі ціха сказала: “Як прыемна і міла назіраць усё гэта”. Паласу перашкод Забір праходзіў пад гучныя воплескі і воклічы дзяцей. Самыя смелыя не пабаяліся падысці да сабакі, некаторыя нават працягнулі руку, загадваючы чацвералапаму вартаўніку даць лапу. Асобныя цікаўныя гарэзы імкнуліся засунуць свае носікі ў вальер, дзе знаходзіліся яшчэ дзве сабакі. Супрацоўнікі аховы патлумачылі, што гэтага рабіць не трэба – сабака можа напужаць або крыху падрапаць, абараняючы сваю тэрыторыю. Уменне затрымліваць злачынцу дэманстраваў ужо другі сабака – Амур. Ён хутка даганяў “правапарушальніка”, моцна чапляўся за каўнер і без каманды гаспадара не паслабляў хваткі. З асцярожнасцю вучні мералі пасля гэтую цяжкую вопратку, на якую сабака быў гатовы накінуцца ў любы момант, толькі дай дазвол!

5

6 Падчас экскурсіі Дзмітрый Пусташыла падкрэсліў, што райаддзел Дэпартамента аховы заўсёды рад бачыць у сваіх сценах не толькі экскурсантаў, але і смелых, дысцыплінаваных і фізічна развітых супрацоўнікаў. – А яшчэ трэба нядрэнна вучыцца ў школе, мець сярэдні бал не ніжэйшы за шэсць, а таксама прайсці спецыяльнае навучанне ў адпаведных установах, – паведаміў Дзмітрый Дзмітрыевіч. – Фух, мой бал – шэсць з паловай, – з палёгкай уздыхнуў адзін з вучняў і, магчыма, задумаўся, як праз некалькі гадоў таксама будзе стаяць на варце правапарадку роднага горада Докшыцы.

Таццяна САКОВІЧ. Фота аўтара.