Так трымаць!

Служба аховы сёння – гібкая і мабільная структура, належным чынам узброеная, аснашчана транспартам і сучаснымі сродкамі аховы, здольная выконваць любыя задачы па ахове ўсіх форм уласнасці і забеспячэнні грамадскага парадку. Дзейнасць Шаркаўшчынскага аддзялення таксама накіравана на абарону маймаснай бяспекі юрыдычных і фізічных асоб, барацьбу са злачыннасцю ў зоне маршрутаў патруляванняў супрацоўнікаў службы аховы. У ліку лепшых супрацойнікаў аддзялення – малады супрацоўнік Шаркаўшчынскага аддзялення аховы Віталій Самазванаў. Ён нарадзіўся і вырас у Шаркаўшчыне, закончыў сярэднюю школу №1 г.п.Шаркаўшчына, потым Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй. Пасля службы у арміі уладкаваўся на службу ў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У аддзяленні ён працуе 1 год, з кастрычніка мінулага года – забяспечвае ахову і правапарадак на тэрыторыі адміністрацыйнага будынка Шаркаўшчынскага райвыканкама. Кваліфікаваны, адказны і надзейны супрацоўнік, які за год сваёй службы зарэкамендаваў сябе толькі з лепшага боку,- расказаў начальнік Шаркаўшчынскага аддзялення аховы Васілій Васільевіч Марозаў. Дысцыплінаваны, ураўнаважаны, захапляецца спортам. У маі гэтага года, падчас правядзення магабор’я “Здароўе”, разам з калегамі прадставіў наш калектыў і выступіў у складзе зборнай каманды на спаборніцтвах. У выніку каманда заваявала 2 агульнакаманднае месца. На раённым турыстычным злёце Самазванаў Віталій выступіў за каманду райвыканкама і прадаманстраваў нядренны вынік. Спортам Віталій захапляецца з сямі гадоў. Уваходзіць у склад моладзевай зборнай Шаркаўшчыны па футболу. Захапляецца іншымі відамі спорту, такімі як валейбол і лёгкая атлетыка.

Фота аўтара

Карэспандэнт газеты “Кліч Радзімы” Вольга Чарняўская.