Адзіны дзень бяспекі ў Сенненскай школе-інтэрнаце

Супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь наведалі выхаванцаў Сенненскай школы-інтэрната. Колькі важыць бронекамізэлька, як разбіраецца аўтамат і чаму спецыяльна абучаны сабака слухаецца толькі свайго гаспадара. Пра гэта і многае іншае выхаванцам Сенненскай школы-інтэрната расказалі супрацоўнікі раённага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. ФОТО 6 На днях прадстаўнікі праваахоўных органаў наведаліся да дзяцей у госці. Правялі для іх прафілактычнае мерапрыемства, у час якога расказалі пра асаблівасці сваёй работы, прадэманстравалі спецсродкі, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў аддзеле Дэпартамента аховы. Усе жадаючыя мелі магчымасць на сабе прымерыць каску, бронекамізэльку, патрымаць у руках гумавую дубінку, так званыя «браслеты», а таксама пісталет Макарава і аўтамат Калашнікава. ФОТО 2 Асабліва спадабаўся дзецям службовы аўтамабіль, за рулём якога дазволілі не толькі пасядзець, але і сфатаграфавацца на памяць. ФОТО 4 Падлеткі даведаліся, што вартавым парадку ў іх няпростай рабоце дапамагаюць службовыя сабакі, востры нюх якіх не раз садзейнічаў у раскрыцці самых розных злачынстваў. Старшына міліцыі Дзяніс Дзергачоў са сваёй чацвераногай напарніцай, чорна-рыжай Корай, прадэманстравалі юным гледачам, што ўмее спецыяльна абучаны сабака. Каб сустрэча запомнілася, прадстаўнікі праваахоўных органаў падарылі выхаванцам спартыўны інвентар, пажадаўшы актыўна займацца спортам. Нагадалі, каб пайсці працаваць у міліцыю, трэба мець добрую фізічную падрыхтоўку.

Ала Якаўлева.

Фота аўтара.