У Глыбоцкім райаддзеле Дэпартамента аховы — новы кіраўнік

3 жніўня начальнік Віцебскага ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Сяргей Мурашкін прадставіў калектыву Глыбоцкага райаддзела новага кіраўніка. Ім стаў маёр міліцыі Васіль Васільевіч Марозаў. Ураджэнец Шаркаўшчыны ён у свой час служыў у палку № 3214 асобага прызначэння ў Мінску і адразу пасля дэмабілізацыі прыйшоў на службу у міліцыю. Пачынаў міліцыянерам групы затрымання ў Шаркоўшчынскім аддзяленні Дэпартамента аховы. Быў вадзіцелем тылавога забеспячэння Шаркаўшчынскага РАУС. Скончыў юрыдычны факультэт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Дыпламаваны спецыяліст 9 гадоў працаваў участковым інспектарам Шаркоўшчынскага РАУС. Быў старшым інспектарам па адміністрацыйный практыцы ў мясцовым ДАІ. З 2004 года і да жніўня гэтага года ўзначальваў Шаркаўшчынскае аддзяленне Дэпартамента аховы. Мае 29 год міліцэйскай выслугі.

DSC_4579 Васіль Васільевіч – адзін з трох фіцэраў сямейнай дынастыі, якую працягваюць дзеці. Яго цешча Данііла Уладзіміраўна Жынгель – ветэран органаў унутраных спраў з 33-гадовай выслугай. Яна была начальнікам пашпартнай службы ў Шаркаўшчынскім раёне. Цяпер маёр міліцыі ў адстаўцы Данііла Жынгель узначальвае ветэранскую арганізацыю райаддзела. Жонка Тацццяна Гардзееўна працавала інспектарам па справах непаўналетніх Шаркаўшчынскага РАУС, цяпер яна -- старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі, маёр міліцыі. Пасля заканчэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь юрыстам працуе Марыя -- старэйшая дачка Васіля Марозава. Малодшая Анжэліка – вучаніца 7 класа. Падчас прадстаўлення палкоўнік міліцыі Сяргей Мурашкін паставіў перад новым кіраўніком райаддзела канкрэтныя задачы: упэўненым крокам рухацца наперад, добрасумленна выконваць службовыя абавязкі, з гонарам апраўдваць дадзены крэдыт давер’я, мацаваць узаемадзеянне з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, а таксама з профільнымі службамі райаддзела міліцыі, паважаць калектыў, цаніць кожнага супрацоўніка і, ставячы перад імі канкрэтныя задачы, строга кантраляваць і дабівацца выніку.

Галіна СУТУЛА.

На здымках: палкоўнік міліцы Сяргей Мурашкін (злева) прадстаўляе Васіля Марозава. Фота аўтара.