АХОВА. Служыць, каб дапамагаць

Ахова аб’ектаў і грамадскага парадку ў райцэнтры — асноўны прафесійны абавязак міліцыянера группы затрымання Міёрскага аддзялення аховы старшыны Сяргея Вішнеўскага. З мінулага года нагрузка павялічылася. З вучэбнага цэнтра Дэпартамента аховы Сяргей вярнуўся міліцыянерам-кінолагам. Прызнаецца, што гэта была яго адна з запаветных мар. Якраз выдатна склаліся абставіны, у штат супрацоўнікаў запатрабавалася такая адзінка. У працоўных клопатах Сяргей з тых землякоў, якія тут нарадзіліся, і тут сталі запатрабаваны. Родам з Каменполля. Тут жа скончыў пачатковую школу. Працягнуў адукацыю ў СШ №2. Пасля аддзінаццацігодкі паступіў у Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж на спецыяльнасць меліярацыя і водная гаспадарка. Атрымаў адукацыю тэхніка-гідратэхніка. Потым была служба  ў арміі. Служыў у войску спецыяльных аперацый у Мар’інай Горцы ў пятай асобнай брыгадзе спецпрызначэння. Прыгадвае, што служылся цікава і, як для яго, дык і не складана. Ужо на заканчэнні тэрміну службы юным вайскоўцам паступалі прапановы на службу ў розных вайсковых падраздзяленнях. Сяргей вырашыў вярнуцца на радзіму, але над прапановамі сур’ёзна задумваўся. Вырашыў вярнуцца дадому, дзе ўсё да драбніц вядома. Радавым міліцыянерам уладкаваўся ў Міёрскае аддзялення аховы і адразу ў групу затрымання. Прайшоў вучэбку ў в.Гаране пад Мінскам і праз тры месяцы перайшоў на пасаду вадзіцеля. Першае служэбнае аўто “ВАЗ-21112”. У чысціні і спраўнасці захоўваў усе давераныя яму транспартныя сродкі. 10 год адкалясіў па вуліцах горада і прыгарадных пунктах. Год таму адбыліся змены. Сяргей стаў міліцыянерам-кінолагам. Абавязкаў прыбавілася. Два разы на тыдзень трэніруе вернага чацвёраногага сябра Оціса, даглядае яго. Службовы сабака пры добрым гаспадары заўсёды гатовы да службы ў нарадзе. Оцісу тры гады, і стаж службы – год. За гэты час гаспадар з ім выязджаў два разы са следча-апуратыўнай групай РАУС на злачынствы. За гады службы давялося паўдзельнічаць Сяргею ў складзе групы затрымання ў раследаванні даволі гучнай для нашага горада справе – нападзенне на чалавека з разбоем. Паступіў сігнал аб здарэнні, а ўжо за некалькі хвілін злачынца затрымалі. Справы сямейныя, захапленні асабістыя У Сяргея і Аксаны шматдзетная сям’я – выхоўваюць чацвёра дзяцей. Аляксей і Ягор ужо другакласнікі СШ №2, Караліна наведвае дзіцячы яслі-сад №2, а Віялета пакуль дома з мамай. Вялікая сям’я патрабуе і шмат клопату.

2

Аднак справы сямейныя заўсёды чаргуюцца з добрым адпачынкам. На сямейныя святы, ці выхадныя наведваюць то адных, то другіх дзядуль і бабуль. У цёплую пару вольны час праводзяць на прыродзе ці ў цікавых для дзяцей месцах, да прыкладу як “Лясная казка” ў Верхнядзвінску. Забавы для дзяцей – неад’емны складнік у падарожжы. У вольны час любіць Сяргей парыбачыць. Аднолькава падабаецца яму гэты промысел як улетку, так і зімой. Заўсёды ў курсе мясцовых рыбалоўных спраў, уваходзіць у грамадскае аб’яднанне “Паляўнічых і рыбаловаў”. Служба ў ахове патрабуе добрай фізічнай падрыхоўкі. У гэтым плане Сяргей аддае перавагу футболу. Трэніруецца не толькі з калегамі з аддзялення, але і з гарадской камандай.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. Фота аўтара і з архіва сям’і Вішнеўскіх.