Наглядна пра ахову ў дзеянні

4 чэрвеня ў на базе другога корпуса СШ №2 адбылася сустрэча супрацоўнікаў Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы з наведвальнікамі аб’яднанняў па інтарэсах Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама ўдзельнікамі клуба “Падлетак”, педагогамі і выхавацелямі. Прысутных прывітаў начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык, азнаёміў з асноўнымі накірункамі дзейнасці – праваахоўчым і захаваннем маёмасці. Інспектар па кадрах Марына Рубанік падрабязна расказала пра эмблему аховы, што на ёй адлюстравана і што сімвалізуе. Пра міліцэйскую службу аховы распавядаў камандзір аддзялення Сяргей Маляўка. Прадэманставаў абмундзіраванне і спецсродкі, якімі карыстаюцца на выездах і пры затрыманнях заступаючыя днём і ноччу на службу міліцыянеры. Вялікая доля працы і адказнасці па спраўнасці і дакладнасці ахоўных прыбораў належыць групе электраманцёраў. Пра гэта слова трымаў вопытны электраманцёр Юрый Сташулёнак. Паказальнае выступленне кінолага Сяргея Вішнеўскага з службовым сабакам Оцісам з выкананнем каманд заслужыла асаблівых апладысментаў. Фотасесія з чацвёралапым выхаванцам доўжылася працяглы час. Як паведаміў гаспадар, Оціс вельмі любіць бавіцца з дзецьмі, бо сям“я ў гаспадара шматдзетная. Пасля афіцыйнай часткі сустрэчы юныя ўдзельнікі мерапрыемства задавалі пытанні супрацоўнікам аховы, прымяралі міліцэйскі шлем і бронекамізэльку, разглядалі спецсродкі. З цікаўнасцю глядзелі дзеці і падлеткі за працай групы міліцыянераў па затрыманні злачынцы. Ён па «плану» спрабаваў сагнаць службовы аўтамабіль. Працавалі ўсё хутка і зладжана. Даргель Аляксандра: -- Мне вельмі спадабалася сустрэча, асабліва выступленне з сабакам. Вельмі хацелася яе пагладзіць. Матэленак Мікіта: -- Чотка выконвае каманды службовая сабака, пазнавальна расказвалі пра ахову. Для мяне гэта было самым цікавым.

IMG_20210608_165606

IMG_20210608_165549

IMG_20210608_165555

Вольга Вішнеўская. Фота аўтара.