1

Ахова. Служба загартоўвае характар

Сегодня коллектив Докшицкого отдела Департамента охраны МВД Республики Беларусь торжественно проводил на заслуженный отдых командира специальной группы взвода милиции капитана милиции Дмитрия Дмитриевича Пустошило. Слова благодарности за добросовестную службу, профессионализм и надежное товарищеское плечо звучали от руководства отдела, друзей и коллег, ветеранской организации.

PXL_20220511_121525504.MP PXL_20220511_121607965.MP PXL_20220511_121757816.MP DSC_5824 DSC_5809

Накануне, по случаю важной даты, с офицером встретился и начальник Витебского областного управления охраны полковник милиции Сергей Мурашкин. В присутствии руководителей служб и личного состава управления Сергей Сергеевич отметил самоотдачу и богатый  практический опыт сотрудника, его верность профессии и словам Присяги, отличные организаторские способности при работе с людьми, что позволило ему на протяжении всей службы выполнять поставленные задачи на высоком профессиональном уровне.

Наряду с искренними пожеланиями крепкого здоровья, добра, мира и благополучия капитану милиции Пустошило была вручена Благодарность начальника Витебского областного управления Департамента охраны.

IMG_1950

IMG_1952

За 25 гадоў службы ў райаддзеле Дэпартамента аховы камандзір спецыяльнай групы ўзвода міліцыі Дзмітрый Пусташыла раскрыў не адзін дзясятак злачынстваў, за кожным з якіх папярэджаныя правапарушэнні і выратаваныя лёсы людзей. Зараз сваімі прафесійнымі сакрэтамі Дзмітрый з задавальненнем дзеліцца з маладымі супрацоўнікамі, праводзіць прафарыентацыйную работу з падрастаючым пакаленнем.

2 (2) Дарэчы, у абавязкі Дзмітрыя Дзмітрыевіча ўваходзіць падбор кандыдатаў на службу ў ахове. Гэта, у большасці дзякуючы яму побач з ім служаць Міхаіл Крывадубскі, Марат Сухарэвіч, Сяргей Бацвінкоў і многія іншыя міліцыянеры, для якіх насіць форму і адказваць за захаванасць аб’ектаў і правапарадак на вуліцах справа вельмі важная і адказная. Сам Дзмітрый Пусташыла прыйшоў на службу ў ахову ў 1997 годзе з лёгкай рукі тагачаснага кіраўніка арганізацыі Леаніда Гамановіча. Пачынаў вартаўніком. – З дзяцінства люблю братоў нашых меншых, – гаворыць суразмоўца. – Вырас на вёсцы, у Баярах Бягомльскага сельсавета. Бацькі трымалі вялікую гаспадарку, якую мы, трое сыноў і дзве дачкі, дапамагалі даглядаць. Магчыма, таму і выбраў прафесію ветурача, якую атрымаў у Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Яна ж стала правадніком у кіналагічны цэнтр Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, дзе праходзіў тэрміновую армейскую службу. Прафесія інструктара-дрэсіроўшчыка вельмі спатрэбілася ў раённым аддзяленні Дэпартаменце аховы, бо ў групе затрымання абавязкова працуе чатырохлапы памочнік. Дзмітрый трэніраваў сабак, вазіў іх на выставы і конкурсы. У хуткім часе быў пераведзены на пасаду старшага інспектара групы міліцэйскай і ваенізаванай аховы. Шэсць месяцаў трэніраваўся ў патрульна-паставой службе ў Віцебску, дзе шмат увагі надавалася фізічнай падрыхтоўцы міліцыянераў, адпрацоўваліся любыя сітуацыі. Увогуле, да службовых абавязкаў ён ставіцца заўсёды адказна. Стараецца быць уважлівым да кожнай дробязі. Знаёміцца з людзьмі, падрабязна вывучае ахоўныя аб’екты. Ніхто і нішто не можа схавацца ад пільнага вока Пусташылы. Але ж адзін, як вядома, у полі не воін. Вось і Дзмітрый удзячны сваім першым напарнікам Івану Шароху і Ігару Шауру – надзейным таварышам па службе, з якімі, як сам гаворыць, “ні адзін пуд солі з’елі”. Прыкладнае выкананне службовых абавязкаў капітана міліцыі Дзмітрыя Пусташылы адзначана шэрагам узнагарод. Але самай дарагой падзякай лічыць тое, што малодшая дачка Дар’я – студэнтка юрыдычнага факультэта – хоча як і бацька служыць закону.

НА ЗДЫМКУ: Смеласць, адказнасць, павага.

Яўгенія МАЛЕВІЧ. Фота аўтара.