Глыбоцкаму аддзелу Дэпартамента аховы МУС — 60!

У апошні дзень мая ў гарадскім Доме культуры прайшла ўрачыстасць з нагоды 60-годдзя з дня ўтварэння раённага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У ліку ганаровых гасцей былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве і ЖКГ Алег Варша, намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення аховы Аляксандр Кароль, пракурор Глыбоцкага раёна Аляксандр Козіч, ваенны камісар Глыбоцкага і Шаркоўшчынскага раёна Сяргей Краснадубскі, камандзір 2-га падраздзялення стралковага батальёна в/ч 5524 Валерый Шломан, часова выконваючы абавязкі начальнікі ПУ “ПК-13” Вадзім Мурашка, дырэктар “ПК-13 “Беразвечча” Аляксандр Дубоўскі, кіраўнікі сілавых службаў раёна Уладзімір Рабіза, Аляксандр Абрамчык, Валерый Крукаў, Васіль Завадскі, Валерый Круклінскі, начальнікі аддзелаў аховы Полацка, Докшыц, Браслава, Міёр, Пастаў, Шаркаўшчыны, Верхнядзвінска і сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Хімянкова.

1 (6) Пачалося мерапрыемства з выступлення начальніка Глыбоцкага райаддзела Дэпартамента аховы падпалкоўніка міліцыі Сяргея Кандзерскага. Ён зрабіў кароткі экскурс у гісторыю, адзначыў асабліва значныя этапы развіцця службы, сказаў аб накірунках цяперашняй дзейнасці, назваў лепшых супрацоўнікаў. --Загад МУС БССР №48 ад 9 красавіка стаў пачаткам утварэння Міжраённага аддзела пазаведамаснай вартавой аховы пры аддзяленні міліцыі Глыбоцкага райвыканкама Маладзечанскай водбасці, які пачаў працаваць з 1 чэрвеня. На той час у ім налічвалася 100 чалавек, якія абслугоўвалі 7 раёнаў. Краіна адбудоўвалася пасля вайны, развіваліся сельская гаспадарка, вытворчасць, сфера фінансаў, гандаль, бытавое абслугоўванне і ўзнікла неабходнасць надзейнага захавання набытага. Спачатку гэтую работу выконвалі вартаўнікі, пасля – нарады міліцыі. Пачынаючы з 1970 года, актыўна ўкараняюцца тэхнічныя сродкі сігналізацыі, з’явіліся пульты цэнтралізаванага назірання, якія цяпер замяняе камп’ютарная аўтаматызаваная сістэма ахоўнай сігналізацыі “Алеся”, а для аб’ектаў не аснашчаных тэлефоннымі лініямі, -- ахоўная радыёканальная сістэма “Андрамеда” і GPG-сістэма перадачы сігнала. З 1989 года работнікі райаддзела аховы абслугоўваюць толькі аб’екты Глыбоччыны, -- гаварыў Сяргей Міхайлавіч. -- Але якія б сучасныя сродкі не з’яўляліся ў рабоце, самым важным быў і застаецца кадравы патэнцыял, тыя людзі, якія забяспечваюць ахову правапарадку і захаванасці маёмасці розных формаў уласнасці. Я ўдзячны супрацоўнікам аддзела, афіцэрам міліцыі, дзяжурным пульта ўпраўлення, кінолагам, інжынерам, электраманцёрам сродкаў сігналізацыі, дзяжурным бюро пропускаў, кантралёрам за іх нялёгкую паўсядзённую працу. Выказваю ўдзячнасць старшыні райвыканкама Алегу Морхату, яго намесніку Алегу Варшу, старшыні райсавета дэпутатаў Галіне Унуковіч за разуменне і падтрымку, якую вы пры неабходнасці заўсёды аказваеце. Ад сённяшніх супрацоўнікаў падзяка ветэранам працы, былому начальніку райаддзела Антону Ждановічу, пры якім у 1998 годзе быў пабудаваны новы будынак аховы і створаны выдатныя ўмовы для работы. Мы працуем пад дэвізам “Усё – дзеля дабрабыту людзей!”, а таму не будзем спыняцца на дасягнутым, не будзем заставацца ў баку ад грамадскага жыцця Глыбоччыны, бо любім сваю малую радзіму, жадаем ёй росквіту, а ўсім жыхарам – дабрабыту!

1 (3)

1 (7) Затым пачалася цырымонія ўзнагароджання. Галіна Унуковіч уручыла Сяргею Кандзерскаму ад імя раённага выканаўчага і раённага Савета дэпутаў Прывітальны адрас з пажаданнем спакойшых дзяжурстваў, прафесіянальнага росту, поспехаў у нялёгкай, але такой патрэбнай краіне і яе жыхарам, службе, здароўя і дабрабыту. З рук Галіны Уладзіміраўны Ганаровую Грамату райсавета дэпутатаў атрымала галоўны бухгалтар аддзела Наталля Паўлава. Алег Варша ўручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта “за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокае прафесійнае майстэрства” міліцыянеру-вадзіцелю групы затрымання Дзмітрыю Шылёнку і спецыялісту па кадрах Валянціне Калбасіч. “За дасягненне высокіх вынікаў у службе і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў” нагрудны знак Дэпартамента аховы МУС “За адзнаку” Аляксандр Кароль уручыў Сяргею Федаровічу, Аляксандру Мічурову, Ганаровую грамату Дэпартамента аховы МУС – Сяргею Аляшкевічу, грамату Дэпартамента аховы МУС -- Анатолю Лагунёнку, Падзяку Дэпартамента аховы МУС – Уладзіміру Аніськовічу. Нагрудны знак “100 гадоў Віцебскай міліцыі”, Граматы і Падзякі Віцебскага Упраўлення ўнутраных спраў, Падзякі начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС атрымалі Юрый Шышковіч, Максім Сініца, Міхаіл Фамінскі, Аляксандр Бахір, Сяргей Хайноўскі, Віктар Казлоўскі, Наталля Габранская, Алена Ланская і Таццяна Французава, нагрудны знак “За работу без аварый” I ступені – Дзмітрый Рудак. Дыпломамі за I месца ў абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод падраздзяленняў Дэпартамента аховы па Віцебскай вобласці, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў ў намінацыі “Лепшы спеўна-сцэнічны вобраз” узнагароджаны Таццяна Французава і дачка супрацоўніка аддзела Дэпартамента аховы Злата Кулакоўская. Лепшыя супрацоўнікі аддзела аховы Дэпартамента МУС былі ўзнагароджаны таксама юбіленымі медалямі “100 год Узброеным сілам Рэспублікі Беларусь”, нагруднымі знакамі ўнутраных войск “За самаадданую службу”. Адзначыла актывістаў і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Вольга Хімянкова. Граматы ГА “БРСМ” “за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, папулярызацыю дзейнасці грамадскага аб’яднання”, сувеніры і кветкі яна ўручыла Сяргею Кандзерскаму, Сяргею Аляшкевічу,Таццяне Ткачонак і Таццяне Казловай. Ушанавалі на свяце і ветэранаў. Міхаіл Рабіза, Павел Шарох, Аляксандр Баран, Аляксандр Сташэвіч, Антон Мяцеліца, Антон Ждановіч, Іянс Станько атрымалі кветкі і грашовае заахвочванне.

1 (5)

Музычныя падарункі віноўнікам юбілейнай урачыстасці дарылі салісты Эла Драгун, Юлія Фенько, Кацярына Глябкоўская, Таццяна Федаровіч, Сафія Спірковіч, Браніслаў Грамакоўскі. Сяргей Міхалевіч, які займаецца ў дзіцячай школе мастацтваў, выканаў на трубе кампазіцыю з кінафільма “Доўгая дарога ў дзюнах”, а ансамбль барабаншчыц “Віват” – кампазіцыі “Музыка”, Малінаўка” і завяршыў праграму маляўніча-феерычным “Сцяг-шоу”. Вялі праграму Марына Сакалоўская і Дзмітрый Крывёнак.

Галіна СУТУЛА. Фота аўтара.