Сила — в команде!

30 сакавіка каманда Чашніцкага раёна па валейболе, у складзе якой гулялі супрацоўнікі Чашніцкага аддзела Дэпартамента аховы Дзмітрый Баўтрушка і Раман Баярчук, была запрошана на адкрыты турнір па валейболе памяці героя Сцяпана Манковіча ў г.Докшыцы.
Ва ўпартай барацьбе нашы валейбалісты саступілі толькі камандзе з г. Полацка, трэцяе месца заняла каманда-гаспадыня.

Пасля ўзнагароджання і ўрачыстага закрыцця турніру, па вяртанні дадому, супрацоўнікі аховы наведалі мемарыяльны комплекс " Шунеўка. Праклён фашызму". Супрацоўнікі ўсклалi да манументу кветкi і ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у трагедыі вайны ад рук гітлераўцаў, а гэта 66 нявінных мірных жыхароў і дзяцей, хвілінай маўчання…

Чашникский отдел Департамента охраны