З рэдакцыйнай пошты. Пільна нясуць сваю службу

Сэрца поўніцца пачуццём вялікай удзячнасці людзям, служба якіх насамрэч праходзіць днём і ноччу. Маю на ўвазе супрацоўнікаў раённага аддзела Дэпартамента аховы і аддзела ўнутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама. Тут служаць нямала сапраўдных прафесіяналаў, якіх вызначае вялікая адказнасць, добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, уменне хутка ўнікнуць у любую жыццёвую сітуацыю, імгненна прыняць рашэнне, пры неабходнасці першымі прыйсці на дапамогу людзям.
Так сталася, што намі быў неабачліва пакінуты веласіпед ля магазіна “Дабраном”, што ў мікрараёне Паўночны. Забыліся пра свайго “двухкалёсага сябра”, а спахапіліся позна вечарам. А як аказалася, наша прапажа ўжо была заўважана супрацоўнікамі райаддзела Дэпартамента аховы і дастаўлена на апорны пункт. Аб знаходцы яны далі знаць калегам з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама…
Усе ў нашай сям’і ахоплены пачуццём гонару за нашых работнікаў сілавых структур, якія пільна нясуць сваю службу па ахове правапарадку, аберагаюць спакой грамадзян. Хачу пра газету шчыра падзякаваць асабіста супрацоўніку райаддзела Дэпартамента ахраны Віктару Ноевічу Калядзе, участковаму інспектару аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Ігару Мікалаевічу Альхімёнку і пажадаць ім добрага здароўя, шчасця, дабрабыту ў сем’ях, поспехаў у нялёгкай працы – службе на карысць людзей і ўсяго нашага грамадства.

Наталля, г. Глыбокае.