У пільным кругаглядзе паставога

Аляксей Яршоў упэўненым крокам шпацыруе на службу. Малодшы сяржант міліцыі працуе ў Міёрскім аддзеленні аховы паставым на асоба важных аб’ектах горада. Пасля праведзенага інструктажа адказным па аддзяленні, азнакамлення з новай зводкай па здарэннях, малады супрацоўнік прыступае да выканання абавязкаў.

2

5

Як адзначае кіраўніцтва, службу Аляксей нясе пільна і адказна. Варта адзначыць, што таму папярэднічала некаторая загартоўка. Родам Аляксей Яршоў з Рассошчыны. Прыгадвае, што будучы яшчэ школьнікам, ужо марыў пра сур’ёзную прафесію. Уяўляў сябе пажарным. Пасля Клясціцкай СШ вычуўся ў Полацкім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці, што месціцца ў г.п. Ветрына, па спецыяльнасці кіроўца на катэгорыі А,В,С. Затым служба ў арміі ў асобнай 103-яй гвардзейска-дэсантнай брыгадзе ў Віцебску.
Аляксей з усмешкай адзначае, што ў яго жыцці нічога выпадковага не бывае. Маладога хлопца прывяло ў Міёры каханне. Нішто не прадказвала, што трапіўшы на вяселле да сябра, Алексей сустрэнецца і са сваёй суджанай. Не ведала пра тое і Вольга Гродзь, калі выпраўлялася пагуляць да сяброўкі на вяселле. Такая шчаслівая выпадковасць – і амаль праз год – новая сям’я. Уласным жыллём пакуль не абзавяліся, але мараць пра гэта.

4

– Калі крыху пасябравалі, зразумелі, што пачуцці нашы сур’ёзныя. – разважліва расказвае Аляксей, – мне трэба было штосьці вырашаць з працай. Вольга працуе спецыялістам у Міёрскай ЦРБ у аддзеле статыстыкі. Паколькі ў маёй свядомасці адчуваецца вялікая адказнасць за сваю радзіму, нашых людзей, то вырашыў ісці працаваць у ахову. За адносна нядоўгі час не пашкадаваў пра свой выбар, а наадварот, хочацца развіваццца і ўдасканальваць навыкі. Яшчэ раз запэўніваю сябе, што ў жыцці нічога выпадковага не бывае.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ
Фота аўтара і архіва сям’і Яршовых